Тыдзень беларускай мовы і літаратуры з 20 лютага па 25 лютага 2023 года адбыўся ва ўсіх установах адукацыі Лідскага раёна традыцыйна

01.03.2023

У перыяд з 20 лютага па 25 лютага 2023 года ва ўсіх установах адукацыі Лідскага раёна традыцыйна адбыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Падчас правядзення разнастайных мерапрыемстваў вучні пашырылі свой кругагляд, паглыбілі веды па мове і літаратуры, даведаліся шмат цікавага пра беларускую кухню, нацыянальны строй, прадметы побыту; праявілі творчыя здольнасці. Настаўнікі выкарыстоўвалі міжпрадметныя сувязі з гісторыяй, геаграфіяй, выяўленчым мастацтвам, музыкай, харэаграфіяй. Усе ўстановы адукацыі Лідскага раёна прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня.

86 вучняў з 15 устаноў адукацыі (СШ № 1 г. Ліды, ліцэй № 1 г. Ліды, СШ № 5 г. Ліды, гімназія № 1 г. Ліды, СШ № 11 г. Ліды, СШ № 12 г. Ліды, СШ № 13 г. Ліды, СШ № 14 г. Ліды, СШ № 1 г. Бярозаўкі, СШ № 2 г. Бярозаўкі, Ёдкаўская СШ, Мінойтаўская СШ, Мажэйкаўская СШ Лідскага раёна, Ходараўская СШ Лідскага раёна, Гудская БШ Лідскага раёна) прынялі ўдзел у чэленджы, арганізаваным дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”.

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2023 года 4119 вучняў, педагагічных работнікаў, бацькоў і прадстаўнікоў грамадскасці прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.

Два настаўнікі СШ № 2 г. Бярозаўкі прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце “Беларусь – краіна-мара”, які праводзіў інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

З мэтай папулярызацыі і падтрымкі беларускай мовы ў рамках святкавання 700-годдзя горада Ліды 4527 вучняў пісалі дыктант па тэкстах, прысвечаных гісторыі роднага горада.

 

 

 

Фотогалерея: