Патрабаванне часу - далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры

18.03.2022

Патрабаванне часу - далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ,паглыбіць знаёмства з родным краем, беларускімі песнямі, танцамі , гульнямі, прывіць любоў да Радзімы.
У старшай групе ясляў-сада №34 г. Лiды прайшоў занятак по адукацыйнай галіне “Музычнае мастацтва” “Смак беларускай музыкі”,дзе дзеці пазнаёміліся з сучаснымі кампазітарамі, іх творамі, слухалі гучанне народных музычных інструментаў.
Выхаванцы з задавальненнем спявалі беларускую народную песню “Зайграй жа мне , дударочку”,знаёміліся з беларускімі народнымі танцамі “Крыжачок”, “Весялуха”. Ігра на дзіцячых музычных інструментах выхоўвае любоў і павагу да музычнай спадчыны свайго краю.