“Лідчына у сэрцах дашкольнікаў”

29.06.2022

“Лідчына у сэрцах дашкольнікаў”

 

У чэрвені падчас сумеснай работы кіраўніка раённага метадычнага аб’яднання “Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі як лідэр у рэалізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання”, загадчыка яслей-сада № 26 г. Ліда Шлапік А.А. і творчай групы маладых педагогаў - членаў першаснай арганізаціі грамацкага аб’яднання “Беларускі саюз моладзі” гэтай жа установы адукацыі нарадзілася ідэя арганізаць патрыятычную акцыю “Лідчына у сэрцах дашкольнікаў”. Акцыя накіравана на знаёмства дзяцей з гісторыяй, традыцыямі і культурай малой Радзімы. Удзельнікі акцыі – дзеці, педагогі і бацькі яслей-сада  № 26 г.Ліда. Сімваламі акцыі сталі хлопчык Міхась і дзяўчынка Міхалінка, якія суправаджаюць выхаванцаў на працягу розных мерапрыемстваў.

Адным з першых мерапрыемстваў, у якім прынялі ўдзел выхаванцы сумесна з Міхасем і Міхалінкай – мерапрыемства, прысвечанае Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. Дзеці і педагогі ў гарадскім парку культуры і адпачынку ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу на брацкай магіле воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Гродзеншчыны.

Падчас акцыі з выхаванцамі установы адукацыі арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце “Беларусь вачамі дзяцей”, фотасесія з Міхасем і Малікай “Зямля пад белымі крыламі”.

Сёння ў Год гістарычнай памяці вельмі важна, каб не толькі дарослыя, але і дзеці ведалі і не забываліся пра значнасць і каштоўнасць перамогі, шанавалі подзвігі і дасягненні продкаў. Год гістарычнай памяці - нагода паказаць сабе і ўсяму свету, што беларусы - гэта народ, які шануе рэальныя подзвігі і дасягненні сваіх дзядоў і прадзедаў. Менавіта таму Міхась і Міхалінка запрасілі выханцаў наведаць Курган Бяссмяротнасці насыпаны ў памяць аб воінах і партызанах, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні г. Ліды і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці даведаліся, што каля падножжа Кургана замуравана капсула з завяшчаннем нашчадкам, вакол якой пачалася засыпанне свяшчэннай зямлі, прывезенай шматлікімі дэлегацыямі, якія прыбылі ў Ліду.

Мы ганарымся сваёй Радзімай - зямлёй Герояў!!!

Акцыя толькі пачалася, на перадзе выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 26 г. Ліда” чакае яшчэ шмат цікавага…