Сяргей Ложэчнік і Інэса Белуш віншуюць каталіцкіх вернікаў з Раством Хрыстовым

25.12.2022

Віншуем каталіцкіх вернікаў і хрысціян тых канфесій, якія 25 снежня святкуюць Божае Нараджэнне! 

Віншуем вас з радасным і поўным духоўнага зместу святам. Гэты час заўсёды напоўнены асаблівым хваляваннем. Няхай ён стане для вас благаслаўлёным. А для гэтага іншы раз дастаткова стаць больш уважлівымі адзін да аднаго, знайсці крыху больш часу, каб падарыць цяпло і падтрымку тым, хто мае ў гэтым патрэбу, нашым блізкім.

Жадаем святочнай радасці. Няхай супольны хрысціянскі спеў напаўняе нашу Айчыну! Святочнага настрою ў кожную сям'ю! З Нараджэннем Хрыстовым!

Источник: https://lidanews.by/